Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale (Allegro)
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (©Minerva Studio - stock.adobe.com)

У Ватыкане праходзіць вэбінар на тэму інклюзіўнасці

Паляпшэнню становішча людзей з абмежаванымі магчымасцямі прысвечаны падрыхтоўчы вэбінар Папскай акадэміі сацыяльных навук напярэдадні пленарнай асамблеі на тэму інклюзіўнасці.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Вэбінар пройдзе ў Ватыкане 4-6 снежня 2023 года. Яго ўдзельнікі паспрабуюць адказаць на пытанне аб тым, як палепшыць чалавечыя і сацыяльныя ўмовы жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў сучасным свеце.

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі маюць патрэбу ў дапамозе, каб ажыццяўляць асноўныя віды жыццядзейнасці. Фізічная або псіхічная інваліднасць чалавека абмяжоўвае яго самастойнае жыццё, - гаворыцца ў паведамленні Папскай акадэміі сацыяльных навук.

На сённяшні дзень не існуе дакладных дадзеных аб колькасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў свеце. Паводле ацэнак міжнародных арганізацый, 16% насельніцтва свету пакутуе ад сур'ёзных захворванняў, якія прыводзяць да інваліднасці. Гэта прыкладна 1,3 мільярда чалавек. Аднак гэта вельмі прыблізная лічба, таму што ў свеце адсутнічае агульнапрынятае вызначэнне інваліднасці. Сацыяльныя межы інваліднасці значна шырэй. Розныя выпадкі, формы і ступені інваліднасці заслугоўваюць нашай увагі і дакладнага вывучэння. Людзі з абмежаванымі магчымасцямі – гэта не статыстычныя дадзеныя, а запрашэнне да салідарнасці і спагады, да смеласці ператварыць іх досвед у наш асабісты вопыт і высветліць, як наша грамадства можа адрэагаваць на вокліч інвалідаў, - лічаць арганізатары вэбінара.

Мэта пленарнай асамблеі Папскай акадэміі сацыяльных навук, у рамках якой праводзіцца падрыхтоўчы вэбінар, - вывучыць і вызначыць траекторыі, па якіх варта рухацца ў напрамку інклюзіўнасці для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Асамблея адбудзецца ў Рыме 9-11 красавіка 2024 года.

04 снежня 2023, 12:24
Prev
December 2024
SuMoTuWeThFrSa
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Next
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031