Уступіла ў сілу пагадненне паміж Святым Пасадам і Сан-Тамэ і Прынсіпі
Марыя Валодзіна - Vatican News
Святы Пасад прадставіў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі. З боку Сан-Тамэ і Прынсіпі выступіў міністр замежных спраў, супрацоўніцтва і супольнасцяў Гарэт Хадад ду Эспірыту-Санту-Гвадэлупэ. На цырымоніі прысутнічалі таксама дэлегацыі прадстаўнікоў дзвюх дзяржаў.
З абменам ратыфікацыйнымі граматамі ўступіла ў сілу пагадненне паміж Святым Пасадам і Дэмакратычнай Рэспублікай Сан-Тамэ і Прынсіпі, якое складаецца з 28 артыкулаў на італьянскай і партугальскай мовах.
Пагадненне гарантуе прызнанне правасуб'ектнасці Каталіцкага Касцёла і касцёльных інстытутаў і вызначае прававую аснову адносін паміж Касцёлам і дзяржаўнымі ўладамі Сан-Тамэ і Прынсіпі.
“Пагадненне яшчэ больш умацуе сувязі сяброўства і супрацоўніцтва паміж двума бакамі, якія, захоўваючы незалежнасць і аўтаномію, абавязваюцца супрацоўнічаць дзеля духоўнага і матэрыяльнага дабрабыту чалавечай асобы, а таксама для прасоўвання агульнага дабра”, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.