Абвешчана тэма Сусветнага дня мігранта і бежанца
Аляксандр Панчанка - Vatican News
22 лютага 2024 года Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека паведаміла, што пасланне Святога Айца на сёлетні Сусветны дзень мігранта і бежанца “будзе засяроджана на вандроўным вымярэнні Касцёла з асаблівым позіркам, скіраваны на братоў і сясцёр мігрантаў, сучасны вобраз Касцёла ў дарозе”.
“Гаворка ідзе пра шлях, якім трэба ісці сінадальна, каб, пераадольваючы ўсе перашкоды і пагрозы, разам дасягнуць сапраўднай радзімы. Падчас падарожжа, дзе б мы ні знаходзіліся, вельмі важна распазнаваць прысутнасць Бога, які ідзе разам са сваім народам, гарантуючы яму кіраўніцтва і абараняючы на кожным кроку; але не менш важна распазнаваць прысутнасць Пана, Эмануэля, Бога з намі, у кожным мігранце, які стукаецца ў дзверы нашага сэрца і дае магчымасць сустрэчы”, - гаворыцца ў ватыканскім камюніке.