Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (REUTERS)

Абвешчана тэма Сусветнага дня мігранта і бежанца

“Бог ідзе са сваім народам” – так гучыць тэма 110-га Сусветнага дня мігранта і бежанца, які будзе адзначацца ў Каталіцкім Касцёле ў нядзелю 29 верасня 2024 года.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

22 лютага 2024 года Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека паведаміла, што пасланне Святога Айца на сёлетні Сусветны дзень мігранта і бежанца “будзе засяроджана на вандроўным вымярэнні Касцёла з асаблівым позіркам, скіраваны на братоў і сясцёр мігрантаў, сучасны вобраз Касцёла ў дарозе”.

“Гаворка ідзе пра шлях, якім трэба ісці сінадальна, каб, пераадольваючы ўсе перашкоды і пагрозы, разам дасягнуць сапраўднай радзімы. Падчас падарожжа, дзе б мы ні знаходзіліся, вельмі важна распазнаваць прысутнасць Бога, які ідзе разам са сваім народам, гарантуючы яму кіраўніцтва і абараняючы на кожным кроку; але не менш важна распазнаваць прысутнасць Пана, Эмануэля, Бога з намі, у кожным мігранце, які стукаецца ў дзверы нашага сэрца і дае магчымасць сустрэчы”, - гаворыцца ў ватыканскім камюніке.
 

22 лютага 2024, 12:16