Сінод Біскупаў. Ілюстрацыйнае фота Сінод Біскупаў. Ілюстрацыйнае фота  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Абвешчаны даты другой сесіі Сінода і стварэнне даследчых груп

17 лютага 2024 года былі абвешчаны даты правядзення другой сесіі Сінода аб сінадальнасці, а таксама апублікаваны папскіх хірограф аб стварэнні даследчых груп па вучэнні некаторых тэм, якія паўсталі падчас першай сесіі асамблеі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Францішак пастанавіў, што другая сесіі ХVI Звыйчанай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў на тэму На карысць сінадальнага Касцёла: камунія, удзел, місія пройдзе з 2 па 27 кастрычніка 2024 года. Ёй будуць папярэднічаць два дні рэкалекцый: яны адбудуцца з 30 верасня па 1 кастрычніка; удзельнікі збяруцца ў Рыме ўжо 29 верасня, - паведаміў Генеральны сакратарыят Сінода Біскупаў.

Адначасова быў апублікаваны хірограф Святога Айца аб супрацоўніцтве паміж дыкастэрыямі Рымскай курыі і Генеральным сакратарыятам Сінода Біскупаў. У ім гаворыцца пра стварэнне даследчых груп для больш глыбокага аналізу некаторых тэм, што паўсталі падчас першай сесій Сінода Біскупаў аб сінадальнасці. Яны будуць сфармаваны па ўзаемнай згодзе паміж адпаведнымі дыкастэрыямі Рымскай курыі і Генеральным сакратарыятам Сінода, якому даручана каардынаваць іх працай.

У цяперашні час вырашаецца, якія даследчыя групы будуць створаны і якія тэмы яны будуць аналізаваць. У падагульняючы дакуменце, прынятым на заканчэнне першай сесіі Сінода аб сінадальнасці, гаворыцца, што вывучэння патрабуюць пытанні, звязаныя з абнаўленнем некаторых кананічных норм, фармацыяй святароў, адносінамі паміж біскупамі і манаскімі супольнацямі, тэалагічнымі і душпастырскімі даследаваннямі адносна дыяканату. Уклад даследчых груп павінен стаць карысным інструментаў для рэфлексіі ўсяго Касцёла, але не будзе непасрэдным прадметам дыскусій і распазнавання наступнай сесіі Сінода, якая, засяродзіцца на сінадальнасці, як такой, выразе адзінства ў касцёльным жыцці.
 

17 лютага 2024, 13:14