Кампанія ў сацыяльных сетках да 5-годдзя Christus Vivit
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
„Аб'яднаць маладых людзей з усяго свету ў дванаццацітыднёвым досведзе абмену сучасным сэнсам і духам Christus Vivit, а таксама плёнамі нядаўніх Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне ў 2023 годзе", - такая мэта праекта, які стартаваў пад эгідай Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям'і і жыцця.
Christus Vivit была выдадзена пасля Сінода Біскупаў на тэму моладзі. Кампанія будзе доўжыцца да 25 красавіка 2024 года. У яе рамках прадставяць матэрыялы, якія, як мяркуецца, паспрыяюць паглыбленню досведу папярэдніх касцёльных сустрэч, звязаных з моладдзю. Яны з’явяцца на некалькіх заходнееўрапейскіх мовах.
Тэксты падрыхтавала група, якая ўдзельнічае ў праграме Дыкастэрыі па камунікацыі пад назвай Камунікацыя веры ў лічбавым свеце. Яна аб’ядноўвае маладых людзей, якія падчас серыі анлайн і вочных сустрэч і семінараў набываюць каштоўныя навыкі лічбавай камунікацыі з пункту гледжання духоўнай адукацыі, а таксама ўдзельнічаюць у праектах шэрагу ватыканскіх органаў.