Пасяджэнне Рады кардыналаў Пасяджэнне Рады кардыналаў  (Vatican Media)

Рада кардыналаў: дыскусіі пра ролю жанчын і евангелізацыю

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала пра дэталі пасяджэння Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам, якое прайшло 5-7 лютага 2024 года ў Ватыкане.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

У сустрэчы разам з Папам удзельнічалі кардыналы, якія ўваходзяць у склад структуры, і яе сакратар. Раніца першага дня нарада была прысвечана ролі жанчын у Касцёле. У абмеркаванні гэтай тэмы бралі ўдзел сястра Лінда Почар, з кангрэгацыі Дачкі Марыі Успамогі Хрысціянаў, прафесар хрысталогіі і марыялогіі на Папскім факультэце педагагічных навук Auxilium у Рыме; Джуліва дзі Берардзіна, кансэкраваная свецкая верніца з дыяцэзіі Верона, выкладчыца і кіраўніца курсаў духоўнасці і духоўных практыкаванняў; а таксама доктар Джо Бэйлі Уэлс, епіскап Англіканскай Царквы і намесніца Генеральнага сакратара Англіканскай супольнасці. Затым удзельнікі пасяджэння працягнулі дыскусіі аб бягучых сінадальных працэсаў, у прыватнасці аб паўсюдным Касцёле.

6 лютага галоўнай тэмай была евангелізацыя. Удзельнікі пасяджэння выслухалі даклады прапрэфектаў Дыкастэрыі па справах евангелізацыі: арцыбіскупа Рына Фізікелы і кардынала Луіса Антоніа Тагле. У другой палове дня 7 лютага ў прысутнасці Святога Айца былі абмеркаваны іншыя тэмы. Чарговае пасяджэнне Рады кардыналаў адбудзецца ў красавіку 2024 года.
 

08 лютага 2024, 11:51