Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: патрэбна новая iнклюзіўная фінансавая архітэктура

Служыць інтарэсам народаў і агульнаму дабру заклікаў арцыбіскуп Этарэ Балестрэра ўдзельнікаў 75-й сесіі ЮНКТАД.

Марыя Валодзіна - Vatican News

13 лютага 2024 года Пастаянны назіральнік Святога Пасада ў ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе прыняў удзел у 75-й выканаўчай сесіі Канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па гандлі і развіцці (ЮНКТАД).

Ватыканскі дыпламат заклікаў удзельнікаў Канферэнцыі да супрацоўніцтва над стварэннем "інклюзіўнай і інавацыйнай" міжнароднай фінансавай архітэктуры, адаптаванай да патрэбаў і прыярытэтаў краін, якія развіваюцца, у знак салідарнасці з тымі, хто дзесяцігоддзямі змагаецца з фінансавымі праблемамі.

Арцыбіскуп Балестрэра звярнуўся з заклікам актывізаваць намаганні па ліквідацыі структурных недахопаў глабальнай фінансавай архітэктуры, якія спрыяюць пагаршэнню няроўнасці і пазыковага крызісу. Ён нагадаў аб неабходнасці этычнага падыходу да развіцця і заклікаў служыць інтарэсам народаў і агульнаму дабру. Для гэтага неабходна гарантаваць эфектыўны ўдзел бедных краін у працэсах прыняцця рашэнняў, палегчыць іх доступ да рынкаў, а таксама ўзгадніць экалагічныя прыярытэты з прыярытэтамі развіцця.

19 лютага 2024, 10:40