На Вялікдзень плошча святога Пятра ператворыцца ў вялікі сад
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Аліўкавыя галінкі для ўдзельнікаў літургіі ў Пальмовую нядзелю, 24 сакавіка, прадставіць італьянская асацыяцыя Città dell’Olio, якая знаходзіцца на востраве Сардзінія і аб’ядноўвае мясцовых вытворцаў аліўкавага алею. У святочнай працэсіі будуць выкарыстоўвацца таксама пальмавыя галінкі, якія ахвяруе Неакатэхументальны шлях, і традыцыйныя плеценыя “пальмурэлі”, якія ўжо некалькі стагоддзяў даслаўляюцца ў Ватыкан з Санрэма – сёлета іх ахвяруе індывідуальны прадпрымальнік Эрыка Грацыя.
Рымскае прадпрыемства Flora Olanda прадставіць у часовае выкарыстанне некалькі вялікіх аліўкавых дрэваў, якія будуць устаноўлены побач са статуямі святых Пятра і Паўла ля фасаду базілікі і каля ватыканскага абеліску.
Аздабленнем плошчы будуць займацца работнікі садовай службы ватыканскага Губернатарата разам з прадстаўнікамі арганізацый, якія сёлета ахвяруюць расліны і кветкі.
Годна ўпрыгожыць кветкамі плошчу святога Пятра, якое будзе праводзіцца ў Велікодную вілігію, дапамогуць выкладчыкі фларыстыкі з цэнтра біятэхналогій горада Накла ў Славеніі. Паведамляецца, што ва ўрачыстасць Пасхі, 31 сакавіка, плошча святога Пятра ператворыцца ў вялізарны рознакаляровы сад з тысячамі кветак і раслін, якія прыбудуць з Галандыі.