Прэзідэнт Мальты з візітам у Ватыкане
Прэзідэнт Мальты Джордж Вэла 21 сакавіка 2024 года наведаў Ватыкан. Яго прыняў на аўдыенцыі Папа. Палітык таксама правёў сустрэчу з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Падчас сардэчных перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце была выказана ўдзячнасць за існуючыя добрыя двухбаковыя адносіны. Увага была засяроджана на розных пытаннях міжнароднага характару, з асаблівай увагай на Міжземнаморскім рэгіёне, канфліктах у Ізраілі і Палесціне і ва Украіне, а таксама на міграцыі.
Мальтыйскі лідар падарыў камп'ютар усё ў адным для ватыканскай амбулаторыі для бедных і бяздомных.
Францішак сустракаўся з Джорджам Вэлай 2 красавіка 2022 года падчас свайго візіту на Мальту.
21 сакавіка 2024, 14:36