Саракагадзінная машына – хэдлайнер выставы ў Ватыканскіх музеях
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Галоўным героем” стане Macchina delle Quarantore (Саракагадзінная машына). Пасля некалькіх месяцаў інтэнсіўнай працы было вырашана прадставіць рэстаўрацыю раскошнай разьбянай і пазалочанай драўлянай прылады, якую вусная традыцыя ідэнтыфікуе як Саракагадзінную машыну.
Каб павялічыць урачысты характар выстаўлення Найсвяцейшага Сакрамэнту падчас саракагадзіннага набажэнства, пабожнасць вернікаў вынайшла цудоўныя часовыя канструкцыі, якія складаліся з узнятага трона для манстранцыі і дэкарацыі са шматлікіх свечак. Яны будаваліся на тры дні выстаўлення і ў Італіі атрымалі назву Macchine della Quarantore. Падобна, што першую такую прыладу вынайшлі езуіты ў Рыме. У пабудове такіх канструкцый удзельнічалі самыя таленавітыя архітэктары і мастакі.
Існуе звычай, згодна з якім падчас Вялікага тыдня вернікі прабываюць у касцёлах, чуваючы перад выявай магілы Хрыста ад часу Яго смерці (ад Ноны Вялікай пятніцы) да Яго ўваскрасення, якое адзначаецца пасхальнай працэсіяй у раніцу Вялікадня. Агулам атрымліваецца 40 гадзін.
Прэзентацыя новай выставы Бясконцасць агнёў пройдзе ў сераду, 20 сакавіка 2024 года, у 17.00 у канферэнц-зале Ватыканскіх музеяў у прысутнасці Барбары Яты, дырэктара Музеяў, і Алесандры Радольфа, куратара аддзела мастацтва XVII-XVIII стагоддзяў.