Святы Пасад працягвае дыялог з даасізмам і канфуцыянствам
Аляксандр Панчанка - Vatican News
8-9 сакавіка 2024 годзе ў Каталіцкім універсітэце Фужэнь, які знаходзіцца ў Новым Тайбэі на Тайвані, праходзіць міжнародны семінар на тэму Хрысціяне, якія прасоўваюць дыялог з канфуцыянцамі. Арганізатарамі форума з’яўляюцца Дыкастэрыя па міжрэлігійным дыялогу і Факультэт рэлігіязнаўства ўніверсітэта Фужэнь. Па выніках сустрэчы будзе складзены спецыяльны дапаможнік па хрысціянска-канфуцыянскім дыялогу, які змогуць выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці эксперты, арганізацыі і каталіцкія супольнасці.
11-13 сакавіка 2024 года Дыкастэрыя па міжрэлігійным дыялогу, у супрацоўніцтве з Ганконгскай дыяцэзіяй і Даасісцкай асацыяцыяй Ганконга, арганізавалі міжнародны сімпозіум на тэму Развіваць гарманічнае грамадства праз міжрэлігійны дыялог. У ім будуць браць эксперты з Ганконга, Кітая, Францыі, Італіі, Тайваня, Паўднёвай Карэі, Малайзіі, Філіпін, В’етнама і Сінгапура. Форум створыць пляцоўку для вызнаўцаў хрысціянства і даасізму, “каб паглыбіць узаемаразуменне і ўсвядоміць як дысгармонія спараджае боль і пакуты, а таксама, каб працаваць разам на карысць аздараўлення сучаснага раздробленага свету”, - гаворыцца ў паведамленні ватыканскага ведамства, адказнага за кантакты з іншымі рэлігіямі.