Кардынал Марыё Грэк Кардынал Марыё Грэк 

У Ватыкане прадставяць два сінадальныя дакументы

14 сакавіка 2024 года ў Ватыкане адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная прэзентацыі двух дакументаў, якія будуць абнародаваны Генеральным сакратарыятам Сінода Біскупаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Першы атрымаў назву: Як быць сінадальным Касцёлам у місіі? Пяць перспектыў для тэалагічнага паглыблення напярэдадні другой сесіі; Другі – Даследчыя групы па пытаннях, якія ўзніклі на першай сесіі XVI Генеральнай асамблеі Сінода Біскупаў, для паглыблення ў супрацоўніцтве з дыкастэрыямі Рымскай курыі.

Прэзентацыю ўзначаліць кардынал Марыё Грэк, генеральны сакратар Сінода. У ёй возьмуць удзел: кардынал Жан-Клод Олерыш, арцыбіскуп Люксембурга і генеральны рэлятар (дакладчык) XVI Звычайнай Генасамблеі; арцыбіскуп Філіпа Янонэ, прэфект Дыкастэрыі па заканадаўчых тэкстах; сястра Сімона Брамбіла, сакратар Дыкастэрыі па справах кансэкраванага жыцця; ксёндз П'ера Кода, генеральны сакратар Міжнароднай тэалагічнай камісіі; айцец Джакама Коста, кансультант Генеральнага сакратарыята Сінода.

Прэс-канферэнцыя будзе трансліравацца ў прамым эфіры ў 13.00 на італьянскай, англійскай і іспанскай мовах на YouTube-канале Vatican News.
 

12 сакавіка 2024, 10:18