Велікапосная споведзь для бяздомных з раёна Ватыкана
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
З пасланнем, якое абвяшчае велікодную радасць, законніцы рушылі ў месцы, дзе людзі многіх нацыянальнасцей часта жывуць на кардонных скрынках, пазбаўленыя ўсякай надзеі. Напярэдадні Вялікага тыдня місіянеркі арганізавалі пакаяннае набажэнства для бедных, бяздомных і самотных з магчымасцю прыступіць да споведзі. Яно адбылося пад каланадай Берніні, якая для многіх з іх доўгія гады застаецца адзіным дахам над галавой.
Ініцыятар кампаніі падкрэсліла, што пачатак быў пакладзены некалькі гадоў таму, калі група валанцёраў, прачытаўшы Дзённік сястры Фаўстыны, вырашыла пачаць дапамагаць патрабуючым у ваколіцах Ватыкана. “Пачалося з гарачай гарбаты і пірожных, а потым прыйшла ідэя падзяліцца з гэтымі людзьмі Словам Божым”, - распавяла Vatican News сястра Элейн Ламбардзі.
Зараз кожны аўторак больш за 200 чалавек атрымліваюць неабходную ежу, а сустрэча суправаджаецца супольнай малітвай і Lectio Divina. “Мы хочам дзяліцца Богам з тымі, хто больш за ўсё ў гэтым мае патрэбу”, - прызналася бразільская манахіня-кларэтынка. “Я бачу Бога, Які ходзіць сярод гэтых людзей, часта пазбаўленых надзеі”, - дадала яна.