Ватыканская бібліятэка Ватыканская бібліятэка 

10 гадоў маштабнаму лічбаваму праекту Ватыканскай бібліятэкі

10 красавіка 2024 года Ватыканская бібліятэка адзначыць дзесяцігоддзе супрацоўніцтва з NTT DATA ў кантэксце захавання сваёй спадчыны ў лічбавым фармаце.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Супрацоўніцтва, якое доўжыцца з 2014 года, дазволіла паспяхова інтэграваць тэхналагічныя навыкі ў досвед і гуманістычную місію папскай структуры.

Японская кампанія адыгрывае важную ролю ў падтрымцы шырокамаштабнага праекта алічбоўкі фондаў Бібліятэкі. Ужо цяпер дзякуючы распрацаванаму NTT DATA інструменту AMLAD больш за 27 500 рукапісаў даступныя ў поўным аб'ёме і бясплатна анлайн для карыстальнікаў з усяго свету.

З нагоды святкавання дзясятай гадавіны будуць прадстаўлены вынікі некаторых праектаў і, у прыватнасці, ініцыятывы, распачатай у 2021 годзе і звязанай з алічбоўкай і захаваннем артэфактаў у галіне культурнай спадчыны.

Акрамя таго, у 2023 годзе, даследуючы магчымасці так званага Web3 і моцнай ітэрацыі, якую дазваляюць тэхналогіі NFT і блокчэйн, NTT DATA стварыла новы эксперыментальны праект, прысвечаны таму, каб карыстальнікі дзяліліся спадчынай Ватыканскай бібліятэкі ў сацыяльных медыя, дэманструючы сваю падтрымку Бібліятэцы. Таксама і гэта ініцыятыва будзе прадстаўлена падчас мерапрыемства ў сераду.
 

09 красавіка 2024, 11:38