Прэзідэнт Венгрыі правёў сустрэчы ў Ватыкане

25 красавіка 2024 года Папа прыняў на аўдыенцыі Тамаша Шуёка, Прэзідэнта Венгрыі, які затым сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і арцыбіскупам Полам Галахерам, сакратаром Святога Пасада па сувязях з дзяржавамі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сардэчнай сустрэчы ў Дзяржсакратарыяце былі адзначаны добрыя двухбаковыя адносіны і выказана ўдзячнасць за прыхільнасць Каталіцкага Касцёла да развіцця венгерскага грамадства. Затым быў абмеркаваны шэраг тэм, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, з асаблівым акцэнтам на сям'ю, моладзь і клопат аб найбольш уразлівых хрысціянскіх супольнасцях у свеце.

Размова працягнулася абмеркаваннем канфлікту ва Украіне з адмысловай увагай да яго гуманітарных наступстваў і намаганняў па ўмацаванні міру.
 

25 красавіка 2024, 12:35