Пошук

2021.02.01 Progetto dicasteri: Dottrina della fede

Святы Пасад рыхтуе дакумент аб распазнаванні аб’яўленняў

Дыкастэрыя веравучэння завяршае працу над новым дакументам, які будзе вызначаць дакладныя правілы распазнавання аб’яўленняў і іншых такога роду звышнатуральных падзей.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Аб гэтым распавёў сайту National Catholic Register кардынал-прэфект Віктар Фернандэс.

Апошні раз Кангрэгацыя веравучэння, якую тады ўзначальваў харвацкі кардынал Франьё Шэпер, выдала агульны дакумент на тэму аб’яўленняў у лютым 1978 года, у апошнія месяцы пантыфікату Паўла VI. У Нормах працэдуры даследавання меркаваных аб’яўленняў і пасланняў акрэсліваецца працэс, які Каталіцкі Касцёл выкарыстоўвае пры вывучэнні такіх выпадкаў.

У дакуменце сцвярджаецца, што абавязкам Касцёла з'яўляецца спачатку ацэнка фактаў, затым дазвол на публічную пабожнасць, калі экспертыза будзе станоўчай, і, нарэшце, рашэнне аб сапраўднасці і звышнатуральным характары падзеі.

У тэксце акрэсліваюцца пазітыўныя і негатыўныя крытэрыі ацэнкі сапраўднасці такіх феноменаў, правілы задзейнічання кампетэнтных касцёльных улад, уключаючы Святы Пасад. У ім падкрэсліваецца, што падчас даследавання фактаў варта праяўляць “выключную асцярожнасць”.
 

24 красавіка 2024, 11:43