Прэзідэнт Латвіі правёў сустрэчы ў Ватыкане
16 мая 2024 года Ватыкан з афіцыйным візітам наведаў Прэзідэнт Латвійскай Рэспублікі Эдгарс Рынкевічс. Ён правёў сустрэчы з Папам Францішкам і кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Падчас сардэчных перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце было выказана задавальненне добрымі адносінамі паміж Святым Пасадам і Латвіяй, адзначана важнасць хрысціянскай веры ў латвійскім грамадстве.
Абмяркоўваўся і канфлікт, які працягваецца ва Украіне, падкрэслівалася роля міжнароднай супольнасці ў пошуку мірных рашэнняў. Гаворка ішла таксама пра выклікі, звязаныя са штучным інтэлектам і развіццём новых тэхналогій.
16 мая 2024, 12:03