Прэзідэнты Балгарыі і Паўночнай Македоніі наведалі Ватыкан
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Святы Айцец прыняў палітыкаў 23 мая 2024 года на прыватных аўдыенцыях у Апостальскім палацы. Сустрэчы з кожным дзяржаўным лідарам працягваліся крыху больш трыццаці хвілін і завяршыліся традыцыйным абменам падарункамі.
Затым кіраўнікі балканскіх краін сустрэліся з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці Папы. Зала Друку Апостальская Сталіцы не паведамляла пра тэмы, якія закраналіся падчас перамоў.
Дзень славянскага пісьменства адзначаецца 24 мая – у дзень ушанавання стварэння славянская азбукі святымі Кірылам і Мятодам. Гэта свята адзначаецца ў Беларусі, Балгарыі, Паўночнай Македоніі, Расіі, Сербіі і Украіне. У Славакіі і Чэхіі ён праходзіць 5 ліпеня – у дзень прыйсця апосталаў славян у Вялікую Маравію. У Беларусі свята носіць назву Дзень славянскага пісьменства і культуры.