Зала Друку пракаментавала нядаўнія публікацыі пра словы Папы
Адказваючы на пытанні журналістаў, кіраўнік Залы Друку Святога Пасада заявіў, што Францішак ведае аб нядаўніх публікацыях, якія тычыліся яго размовы з італьянскім епіскапатам за зачыненымі дзвярыма.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Гаворка ішла пра занепакоенасць Папы сітуацыяй у італьянскіх духоўных семінарыях.
Матэа Бруні працытаваў Пантыфіка, які неаднаразова заяўляў: “У Касцёле ёсць месца для ўсіх, для ўсіх! Ніхто не бескарысны, ніхто не лішні, кожнаму ёсць месца. Такім, якія мы ёсць, усім”.
Францішак ніколі не меў намеру некага пакрыўдзіць або выказвацца ў гамафобным стылі. Ён прыносіць свае прабачэнні тым, хто адчуў сябе абражаным пасля выкарыстання тэрміна, згаданага ў публікацыях.
29 мая 2024, 10:03