Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа Францішак і арцыбіскуп Антэ Ёзіч Папа Францішак і арцыбіскуп Антэ Ёзіч  (Vatican Media)

Арцыбіскуп Антэ Ёзіч прызначаны нунцыем у Грузіі і Арменіі

Арцыбіскуп Антэ Ёзіч завяршае служэнне ў якасці прадстаўніка Святога Айца ў Беларусі. Ён працягне сваю дыпламатычную працу на Каўказе. Адмысловае паведамленне было апублікавана 28 чэрвеня 2024 года.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Святы Айцец прызначыў Апостальскім нунцыем у Грузіі і Арменіі Яго Эксцэленцыю шаноўнага арцыбіскупа Антэ Ёзіча, тытулярнага арцыбіскупа Цысы, да гэтага часу Апостальскага нунцыя ў Беларусі”, - гаворыцца ў камюніке Залы Друку Апостальскай Сталіцы.

Іерарх з’яўляўся Апостальскім нунцыем у Беларусі з 21 мая 2020 года. Ён змяніў на гэтай пасадзе арцыбіскупа Габара Пінтэра.

Антэ Ёзіч нарадзіўся 16 студзеня 1967 года ў горадзе Трыль у Харватыі. Святарскае пасвячэнне атрымаў 28 чэрвеня 1992 года ў складзе Сплітска-Макарскай архідыяцэзіі. У 1995 годзе пачаў рыхтавацца да дыпламатычнай службы ў Папскай касцёльнай акадэміі. З 1999 года працаваў у Апостальскай нунцыятуры ў Індыі. Потым, у 2003-2009 гадах быў сакратаром нунцыятуры ў Расіі. У 2009 года стаў дарадцам нунцыятуры ў Філіпінах.

2 лютага 2019 года Папа прызначыў яго Апостальскім нунцыем у Кот-д’Івуары і тытулярным арцыбіскупам Цысы. Біскупскае пасвячэнне яму павінен быў удзяліць 1 мая 2019 года кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін. Аднак 7 красавіка 2019 года іерарх трапіў у аўтамабільную аварыю каля Спліта, пасля якой апынуўся ў бальніцы ў крытычным стане.

21 мая 2020 года Францішак прызначыў іерарха Апостальскім нунцыем у Беларусі. Яго біскупская сакра павінна была адбыцца 21 сакавіка 2020 года ў базыліцы святога Пятра, аднак яна была перанесена з прычыны пандэміі COVID-19. Біскупскае пасвячэнне адбылося ў касцёле Святой Сям’і санктуарыя Маці Божай Астраўной у харвацкім Соліне. Яго ўдзяліў 16 верасня 2020 года Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы, кардынал П’етра Паралін.
 

28 чэрвеня 2024, 12:00
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930