Арцыбіскуп Палья: для Касцёла смяротнае пакаранне недапушчальнае
Марыя Валодзіна - Vatican News
У дакуменце Amnesty International гаворыцца аб тым, што колькасць пакаранняў смерцю расце, пры гэтым колькасць краін, у якіх прымяняецца смяротнае пакаранне, скарачаецца. У мінулым годзе былі зарэгістраваныя 1153 пакарання, што на 30% больш, чым у 2022 годзе. Аднак у параўнанні з мінулым іх практыкуе невялікая група з 16 краін. У сёлетнім рэйтынгу лідзіруюць Іран і Саудаўская Аравія, дзе мелі месца 89% усіх пакаранняў смерцю. Аднак такія краіны, як Кітай, Паўночная Карэя і В'етнам, не распаўсюджваюць сваю статыстыку.
У інтэрв’ю Vatican News арцыбіскуп Вінчэнца Палья выказаў спадзяванне, што прыклад краін, якія ідуць у нагу з часам і адмяняюць смяротнае пакаранне, пашырыцца і “дапаможа перамагчы гэтую чуму”. “Я перакананы, што прагрэс дапаможа нам у гэтым”, - адзначыў іерарх, назваўшы сур'ёзнай праблемай выкарыстанне вайны і зброі для вырашэння праблем, якія павінна вырашаць палітыка.
Касцёл вучыць, што смяротнае пакаранне недапушчальнае, нагадаў арцыбіскуп Палья, прыводзячы ў прыклад святога Яна Паўла II, які яшчэ ў 90-х гадах выступаў за яго адмену. Бэнэдыкт XVI таксама звяртаў увагу ўсіх грамадскіх дзеячаў на неабходнасць зрабіць усё магчымае, каб адмяніць смяротнае пакаранне. Францішак нават унёс змены ў Катэхізіс і з вялікай яснасцю пацвердзіў гэтую пазіцыю ў апошнім дакуменце Dignitas Infinita. Змены назіраюцца і ў Злучаных Штатах, дзе існуе рух хрысціян супраць смяротнага пакарання, які падтрымліваецца амерыканскім епіскапатам, - адзначыў іерарх, заклікаючы да новага гуманізму і абароны кожнага чалавечага жыцця.