Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro - Andantino cantabile -Tempo primo (Cadenza: Hummel)
Расклад Падкасты
2022.01.03 Basilica San Pietro 2022.01.03 Basilica San Pietro  (Bruno Queiroz)

Папа ўхваліў новыя дэкрэты Дыкастэрыі па справах кананізацыі

20 чэрвеня 2024 года Папа прыняў на аўдыенцыі кардынала Марчэла Сэмерара, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі, і ўхваліў абнародаванне новых дэкрэтаў падрыхтаваных гэтай структурай Рымскай курыі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Два дэкрэты тычацца прызнання мучаніцтва ахвяр антыхрысціянскага пераследу ў Албаніі ў першай палове ХХ стагоддзя: айца Луідза Паліка (свецкае імя Маці) з Ордэна меншых братоў, які быў забіты з нянавісці да веры ў 1913 годзе, і дыяцэзіяльнага святара, ксяндза Гёна Газулі, забітага з нянавісці да веры ў 1927 годзе.

Яшчэ чатыры дакументы тычацца прызнання гераічнасці цнот. Гаворка ідзе пра двух італьянцаў: айца Ісая Калумбра (1908-2004) з Ордэна меншых братоў, і сястру Марыю Кастанцу Дзаўлі (свецкае імя Пальма Пасква, 1886-1954) з кангрэгацыі Служак Найсвяцейшага Сэрца Езуса, заснавальніцу Служак Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту; а таксама пра дзвюх іспанак: Асунсьён Сакрамэнту Санчас-Санчас (1911-1946) з інстытута кансэкраванага жыцця Cruzada Evangélica, і Вісэнту Гільяртэ Алонса (1879-1960), законніцу з кангрэгацыі Дачок Езуса.
 

20 чэрвеня 2024, 12:48
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930