Прэзідэнт Сінгапура з візітам у Ватыкане

22 чэрвеня 2024 года Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Сінгапура Тармана Шанмугаратнама. Гэту краіну Святы Айцец наведае з Апостальскім візітам з 11 па 13 верасня.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Зала Друку Апостальскай Сталіцы не паведамляла падрабязнасцяў сустрэчы. Падчас традыцыйнага абмену падарункамі Папа ўручыў палітыку спецыяльныя выданні некалькіх сваіх дакументаў, а таксама невялікую бронзавую кампазіцыю, якая заахвочвае да салідарнасці з мігрантамі. Тарман Шанмугаратнам падарыў Францішку карціну пад назвай Міні-акно сінгапурскага мастака Артура Тынга.

Францішак здзейсніць візіт Сінгапур у рамках самага доўгага Апостальскага падарожжа свайго пантыфікату. Акрамя гэта азіяцкай краіны на пачатку верасня ён наведае таксама Інданезію, Папуа-Новую Гвінею і Усходні Тымор. 

22 чэрвеня 2024, 13:28