Прэзідэнт Славакіі з візітам у Ватыкане
Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Зузану Чапутаву, Прэзідэнта Славацкай Рэспублікі, якая 1 чэрвеня 2024 года наведала Ватыкан з афіцыйным візітам.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Затым палітык сустрэлася з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці Папы, якога суправаджаў мансеньёр Міраслаў Вахоўскі, намеснік Сакратара па адносінах з дзяржавамі.
Падчас шчырых перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце бакі абмеркавалі перспектывы краіны ў святле сумнай падзеі – замаху на Прэм’ер-міністра, а таксама надыходзячай змены прэзідэнта і набліжэння выбараў у Еўрапейскі парламент, выказаўшы надзею, што згода і мір у краіне будуць умацоўвацца. Асаблівая ўвага падчас гутаркі была ўдзелена вайне ва Украіне, - паведаміла ў кароткі камюніке Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
01 чэрвеня 2024, 12:10