Пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Папу ў кіраванні Касцёлам. Ілюстрацыйнае фота Пасяджэнне Рады кардыналаў па дапамозе Папу ў кіраванні Касцёлам. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец узначаліў пасяджэнне Рады кардыналаў

15 чэрвеня 2024 года ў Ватыкане распачалася чарговая сесія Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам. Пасяджэнне праходзіць у прысутнасці Папы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

У 2024 годзе сустрэча Францішка з кардыналамі-дарадчыкамі праходзіць ужо ў трэці раз. Папярэднія дзве сесіі мелі месца ў лютым і красавіку. На першай з іх гаворка ішла аб ролі жанчын у Касцёле, бягучых сінадальных працэсах, евангелізацыі і іншых актуальных праблемах.

Падчас красавіцкага пасяджэння члены Рады працягнулі разважанне аб ролі жанчын у Касцёле, пазнаёміліся з справаздачай аб Сінодзе, паразмаўлялі аб рэалізацыі апостальскай канстытуцыі Praedicate Evangelium у дыяцэзіяльных курыях і выслухалі даклады кожнага кардынала аб сацыяльнай, палітычнай і эклезіяльнай сітуацыі ў рэгіёнах свету, якія яны прадстаўляюць. Падчас сесіі гучалі спасылкі, а ў некаторых выпадках і малітва, якія тычыліся войнаў і канфліктаў у многіх месцах па ўсім свеце, асабліва на Блізкім Усходзе і ва Украіне.

У склад Рады кардыналаў пасля яе абнаўлення Пантыфікам 7 сакавіка 2023 года ўваходзяць кардыналы: П’етра Паралін, Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы; Фернанда Вергес Альсага, старшыня Папскай камісіі па справах Дзяржавы Ватыкан і Губернатарата Дзяржавы Ватыкан; Фрыдалін Амбонга Бесунгу, арцыбіскуп Кіншасы з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга; Освальд Грасіяс, арцыбіскуп Мумбая з Індыі; Шон Патрык О’Мэлі, арцыбіскуп Бостана з ЗША; Хуан Хасэ Амэлья-і-Амэлья, арцыбіскуп Барселоны з Іспаніі; Жэрар Лакруа, арцыбіскуп Квебека з Канады; Жан-Клод Олерыш, арцыбіскуп Люксембурга; Серджыу да Роша, арцыбіскуп Сан-Салвадора-да-Бая з Бразіліі. Сакратаром Рады з'яўляецца італьянскі біскуп Марка Мэліна.
 

17 чэрвеня 2024, 13:42