Пантыфік прызначыў новага прэфекта Апостальскага архіва
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Ранцані нарадзіўся ў Рыме 21 лютага 1978 года, уступіў у Ордэн святога Аўгустына ў 1997 годзе і склаў вечныя шлюбы 1 лістапада 2002 года. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 27 чэрвеня 2004 года. У 2010 годзе ён стаў доктарам тэалогіі і патрыстычных навук у Папскім патрыстычным інстытуце Аўгустыніянум у Рыме, дзе зараз і выкладае. Манах з’яўляецца кансультантам Дыкастэрыі па справах кананізацыі, дырэктарам Гістарычнага архіва італьянскай правінцыі Ордэна святога Аўгустына і выкладчыкам тэалагічнага факультэта Папскага Латэранскага ўніверсітэта ў Рыме.
Былы прэфект Апостальскага архіва, 75-гадовы біскуп Серджа Пагана стаў асэсарам (дарадцам) Папскага камітэта гістарычных навук.
Апостальскі архіў – гэта ўстанова, якая ажыццяўляе дзейнасць па захаванні і дапаўненні актаў і дакументаў, звязаных з кіраваннем Паўсюдным Касцёлам, з мэтай іх даступнасці, па-першае, Святому Пасаду і Рымскай курыі для ажыццяўлення іх дзейнасці, а па-другое, з папскага дазволу, усім навукоўцам, незалежна ад краіны і рэлігіі, як крыніцы ведаў пра падзеі, якія былі цесна звязаны з жыццём Касцёла на працягу стагоддзяў.