Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ЮТРАНЬ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Члены спартыўнага клуба Athletica Vaticana Члены спартыўнага клуба Athletica Vaticana  

Ватыканскія атлеты звярнуліся да сваіх калег з адкрытым лістом

Ватыканскі спартыўны клуб Athletica Vaticana рыхтуецца да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы. 24 ліпеня 2024 года атлеты звярнуліся з адкрытым лістом да “вялікай спартыўнай сям’і”, якая будзе ўдзельнічаць у Алімпіядзе.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У лісце падкрэсліваецца роля спорту ва ўмацаванні міру і адзінства ва ўмовах глабальных канфліктаў, напружанасці і несправядлівасці. Нагадваецца пра заклік Папы Францішка да алімпійскага перамір'я, а таксама пра ўдзел у Алімпіядзе каманды бежанцаў, які разглядаецца як сімвал надзеі і братэрства ў гэты змрочны для чалавецтва час.

Алімпійскія і Паралімпійскія гульні – гэта магчымасць прадэманстраваць сапраўдныя спартыўныя каштоўнасці: запал, інклюзіўнасць, братэрства, камандны дух, вернасць, самааддачу і самаахвяраванне. “Францішак нагадвае нам, што спорт – гэта вялікая эстафета ў марафоне жыцця, калі эстафетная палачка перадаецца з рук у рукі, і ніхто не застаецца ў баку”, - гаворыцца ў звароце ватыканскіх спартсменаў.

У лісце нагадваецца аб тым, што тры гады таму ў Токіа Міжнародны алімпійскі камітэт дадаў слова Разам (Communiter) да знакамітага алімпійскага дэвізу Citius! Altius! Fortius! (Хутчэй, вышэй, мацней). Падтрымліваць дух блізкасці і сяброўства, а таксама аматарскі дух прастаты і радасці спорту, які стрымлівае празмерную пагоню за грашыма і поспехам, заахвоцілі калег ватыканскія атлеты.

“Алімпійскія і Паралімпійскія гульні могуць стаць стратэгіяй дасягнення міру і проціяддзем ад ваенных гульняў”, - лічаць аўтары адкрытага ліста.

25 ліпеня 2024, 12:28
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031