Лаўрэаты Прэміі Ратцынгера за 2024 год Сірыл О’Рыган і Эцура Сота Лаўрэаты Прэміі Ратцынгера за 2024 год Сірыл О’Рыган і Эцура Сота 

Абвешчаны лаўрэаты Прэміі Ратцынгера 2024

Прэмію Ратцынгера – адну з самых прэстыжных узнагародаў у галіне тэалогіі – сёлета атрымаюць ірландска-амерыканскі тэолаг прафесар Сірыл О’Рыган і японскі скульптар Эцура Сота.

Ян Глінскі

З 2017 года Прэмію Ратцынгера ўручаюць таксама прадстаўнікам свету культуры і мастацтва.

Прафесар О’Рыган нарадзіўся ў 1952 годзе ў Ірландыі. Філасофію і тэалогію вывучаў у Йельскім універсітэце ў ЗША. У асноўным займаецца сістэматычнай тэалогіяй і гісторыяй хрысціянства. Найважнейшыя яго працы прысвечаны, між іншым, Гегелю, адраджэнню гнозісу ў наш час, Бальтазару, Ньюману і Ратцынгеру. О’Рыган выкладае сістэматычную тэалогію ва Універсітэце Нотр-Дам у ЗША.

Эцура Сота – першы прадстаўнік Далёкага Усходу і першы скульптар, які атрымае Прэмію Ратцынгера. Ён нарадзіўся ў 1953 годзе ў японскім Фукуока. У 1978 годзе падчас візіту ў Іспанію адкрыў для сябе працы Антоніа Гаўдзі і быў моцна ўражаны базілікай Саграда Фамілія ў Барселоне. Эцура Сота прапанаваў свае паслугі, каб папрацаваць над завяршэннем храма. Як скульптар ён працаваў над фасадам Нараджэння Хрыстовага. Сота прыняў хрысціянства і заставаўся вялікім прыхільнікам Гаўдзі. Пазней ён прымаў удзел у працэсе кананізацыі архітэктара славутай базілікі.

Узнагароды імя Ратцынгера лаўрэатам уручыць 22 лістапада 2024 года кардынал П’етра Паралін. У гэты ж дзень раніцай адбудзецца святая Імша ў Ватыканскіх гротах, ля магілы Ёзэфа Ратцынгера. З лаўрэатамі сустрэнецца таксама Папа Францішак.
 

20 верасня 2024, 09:32