Удзельнікі СДМ-2013 у Лісабоне. Ілюстрацыйнае фота Удзельнікі СДМ-2013 у Лісабоне. Ілюстрацыйнае фота 

Абвешчаны тэмы наступных Сусветных дзён моладзі

Зала Друку Апостальскай Сталіцы абнародавала тэмы Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у 2025, 2026 і 2027 гадах. Усе яны натхнёныя словамі з Евангелля святога Яна.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Тэмай 40-х Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у 2025 годзе на дыяцэзіяльным узроўні, будзе заклік Езуса да вучняў: І вы сведчыце, бо вы са Мною (пар. Ян 15,27).

Сусветныя дні моладзі, якія адбудуцца ў 2026 на дыяцэзіяльным узроўні і ў 2027 годзе на міжнародным узроўні ў Сеуле, будуць мець тую ж самую тэму: Будзьце адважнымі: Я перамог свет (Ян 16,33). Гэтыя словы Хрыстус сказаў апосталам падчас Апошняй вячэры.

У 2024 годзе Сусветныя дні моладзі пройдуць на дыяцэзіяльным узроўні на тэму, натхнёную словамі прарока Ісаі: Тыя, хто спадзяецца на Пана, ідуць нястомна (пар. 40,31). Свята будзе адзначацца 18 лістапада, ва ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. У гэты дзень на плошчы святога Пятра ў Ватыкане моладзь з Партугаліі перадаць сваім аднагодкам з Паўднёвай Карэі сімвалы СДМ – драўляны крыж і копію абраза Маці Божай Salus Populi Romani.
 

24 верасня 2024, 12:14