Катэдра Унебаўзяцця Маці Божай ў Джакарце Катэдра Унебаўзяцця Маці Божай ў Джакарце  Калонка рэдактара

Пантыфік: ад тунэляў вайны да мастоў братэрства

Паводле Андрэа Тарніелі, падарожжа Папы ў Інданезію, Папуа-Новую Гвінею, Усходні Тымор і Сінгапур мае сімвалічнае значэнне ў свеце, дзе здаецца, што пераважаюць насілле і нянавісць.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Галоўны рэдактар СМІ Святога Пасада спаслаўся на нядаўна адноўлены тунэль братэрства ў Джакарце, сталіцы Інданезіі, які злучае мячэць Істыкляль, самую вялікую ў Паўднёва-Усходняй Азіі, і каталіцкую катэдру Маці Божай Унебаўзяцця. “Ёсць тунэлі вайны і тэрору, у якіх хавалі салдат, апалчэнцаў і закладнікаў. І ёсць тунэлі, створаныя для аб'яднання людзей розных канфесій у сяброўстве”, - заўважыў ён.

Францішак, як і яго папярэднікі Павел VI і Ян Павел II, імкнецца сведчыць пра прыгажосць Евангелля і прасоўваць дыялог і мір паміж людзьмі розных вераванняў, этнічных груп і культур. Ён наведвае краіны, дзе хрысціяне складаюць меншасць, як у Інданезіі, і дзе яны складаюць большасць насельніцтва, як ва Усходнім Тыморы.

Гэта падарожжа (2-13 верасня 2024 года), запланаванае чатыры гады таму і адкладзенае з прычыны пандэміі каронавіруса, набывае прарочае значэнне ў сучасным свеце, лічыць Тарніелі. Папа, па прыкладзе святога Францішка Асізскага, прыходзіць без намераў заваявання ці празелітызму, жадаючы выключна сведчыць пра евангельскую любоў і братэрства.
 

02 верасня 2024, 13:22