Кардынал П'етра Паралін Кардынал П'етра Паралін 

Паралін паразмаўляў з расійскай амбудсменам пра правы палонных

16 верасня 2024 года кардынал П’етра Паралін, Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы, правёў відэаканферэнцыю з Таццянай Маскальковай, Упаўнаважанай па правах чалавека Расійскай Федэрацыі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Падчас размовы кардынал Дзяржсакратар, акрамя падзякі расійскаму амбудсмену за яе ролю ў вызваленні двух украінскіх святароў, нагадаў пра неабходнасць абараняць ва ўмовах цяперашняга канфлікту асноўныя правы чалавека, замацаваныя ў міжнародных канвенцыях, а таксама абмеркаваў шэраг гуманітарных пытанняў. У прыватнасці, ён згадаў пра дапамогу ўкраінскім ваеннапалонным у Расійскай Федэрацыі і ўзаемны абмен ваеннаслужачымі, якія ўтрымліваюцца ў Расіі і ва Украіне”, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
 

18 верасня 2024, 12:35