Вокладка новай кнігі гісторыка Хуберта Вольфа Вокладка новай кнігі гісторыка Хуберта Вольфа 

Гісторык раскрывае сакрэты архіваў Ватыкана

Новая кніга раскрывае невядомыя старонкі гісторыі Касцёла, у тым ліку ролю папы Пія XII падчас Халакосту.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Нямецкі гісторык Касцёла Хуберт Вольф у сваёй новай кнізе Таемныя архівы Ватыкана і што яны раскрываюць пра Касцёл адчыняе чытачам дзверы ў загадкавыя архівы Ватыкана. Гэта захапляльнае падарожжа ў найбуйнейшы і найстарэйшы архіў свету, які захоўвае больш за 85 кіламетраў дакументаў і незлічоную колькасць таямніц.

“Дзякуючы дэтэктыўнаму інстынкту і шматгадовым даследаванням, аўтар у дзесяці раздзелах адкрывае часта схаваныя старонкі гісторыі Касцёла”

У цэнтры ўвагі кнігі – пытанне, чаму Пій XII публічна не выступіў супраць забойства яўрэяў падчас Халакосту. Вольф прааналізаваў тысячы лістоў ад яўрэяў да Папы, якія прыходзілі ў Рым. Яны праліваюць святло на тое, якой інфармацыяй валодаў Пій XII і як на яе рэагавала Апостальская Сталіца.

Аўтар таксама вядзе чытача ў архівы Інквізіцыі і Святой Кангрэгацыі Індэкса. Тут ён паказвае, як тагачасная Рымская курыя спрабавала кантраляваць тэолагаў і вернікаў праз доступ да ведаў.

Вольфу ўдаецца ператварыць сухую архіўную працу ў захапляльную прыгоду, якая вядзе нас глыбока ў лабірынт сцяжын гісторыі Касцёла

Дзякуючы дэтэктыўнаму інстынкту і шматгадовым даследаванням, аўтар у дзесяці раздзелах адкрывае часта схаваныя старонкі гісторыі Касцёла. Вольфу ўдаецца ператварыць сухую архіўную працу ў захапляльную прыгоду, якая вядзе нас глыбока ў лабірынт сцяжын гісторыі Касцёла.

Кніга Хуберта Вольфа выйшла ў мюнхенскім выдавецтве C. H. Beck і ўжо выклікала шырокі рэзананс сярод даследчыкаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Касцёла.
 

24 верасня 2024, 10:14