Паола Гарона падчас аўдыенцыі ў Папы Францішка Паола Гарона падчас аўдыенцыі ў Папы Францішка  (Vatican Media)

У Фонду Centesimus Annus pro Pontifice новы старшыня

Прафесар Паола Гарона стаў новым старшынёй Фонду Centesimus Annus pro Pontifice, змяніўшы на гэтай пасадзе прафесара Анну Марыю Таранталу. Ён з 2008 года ўваходзіць у склад Навуковага камітэта Фонду.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Паола Гарона скончыў Рымскі ўніверсітэт Sapienza, а затым праводзіў даследаванні ў ЗША, ва Універсітэце Дэнвера, і Вялікабрытаніі, у Кембрыджскім універсітэце. Між іншым, займаў пасады намесніка выканаўчага сакратара Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, гендырэктара ISTAT, галоўнага эканаміста Confindustria і генеральнага сакратара Федэрацыі банкаў, страхавання і фінансаў. Ён з'яўляецца аўтарам шматлікіх даследаванняў і публікацый па сацыяльным вучэнні Касцёла, эканоміцы і фінансах.

Папскі фонд Centesimus Annus Pro Pontifice быў створаны святым Янам Паўлам II 5 чэрвеня 1993 года. Яго назва паходзіць ад назвы энцыклікі Centesimus Annus (Соты год), прысвечанай стагоддзю сацыяльнага вучэння Касцёла, пачатак якому паклала энцыкліка Льва XIII Rerum Novarum.
 

02 верасня 2024, 14:24