Ватыканская каманда прыме ўдзел у Чэмпіянаце Еўропы па веласпорце
Марыя Валодзіна - Vatican News
15 верасня 2024 года, менш чым за два тыдні да апостальскага падарожжа Францішка ў Бельгію, каманда Athletica Vaticana прыме ўдзел у Чэмпіянаце Еўропы па веласпорце, які праходзіць у гэтай краіне.
Гэта трэці ўдзел ватыканскіх веласіпедыстаў у сусветных спаборніцтвах. Дэбют адбыўся ў 2022 годзе ў Аўстраліі, у 2023 годзе папская каманда ўдзельнічала ў чэмпіянаце ў Шатландыі.
Велагонка пройдзе ў правінцыі Лімбург у Фландрыі. Яе старт запланаваны на 12.30. Маршрут складзе 222 кіламетры, часткова ён пройдзе па брукаванай дарозе.
Напярэдадні гонкі, 14 верасня, ватыканскія веласіпедысты прынялі ўдзел у Святой Імшы ў катэдральным саборы святога Квенціна ў Хаселце. Падчас набажэнства былі ўзнесены малітвы за ўсіх веласіпедыстаў, як прафесіяналаў, так і аматараў, а таксама аб тым, каб спорт заўсёды быў досведам міру.