Канцэрт з беднымі ў Ватыкане (Архіўнае фота, 2019 год) Канцэрт з беднымі ў Ватыкане (Архіўнае фота, 2019 год) 

Канцэрт з беднымі ў Ватыкане: сярод удзельнікаў – Ганс Цымер

Нямецкі кінакампазітар Ганс Цымер і амерыканская віяланчалістка кітайскага паходжання Ціна Гуо прымуць удзел у чарговы ватыканскім "Канцэрце з беднымі" (Concerto con i poveri), які адбудзецца ў Адвэнце.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Дабрачынны музычны вечар пройдзе 7 снежня 2024 года ў Зале Паўла VI. Ён арганізуецца ўжо ў пяты раз. Плануецца, што на мерапрыемстве будуць прысутнічаць каля 8 тысяч чалавек, з якіх 3 тысячы – гэта бедныя розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, запрошаныя Дыкастэрыя па міласэрным служэнні. Пасля канцэрту яны атрымаюць святочны пасілак і некаторыя рэчы першай неабходнасці.

Ганс Цымер – лаўрэат шматлікіх прэстыжных прэмій і аўтар вядомых саўндтрэкаў да такіх фільмаў як Кароль леў, Гладыятар, Піраты Карыбскага мора, Інтэрстэлар, Пёрл-Харбар, выканае і прадставіць некаторыя свае самыя знакамітыя творы, змяняючыся на сцэне з італьянскім кампазітарам і святаром, мансеньёрам Марка Фрызінам, якія выканае некалькі музычных кампазіцый, напісаных ім для фільмаў на рэлігійную тэматыку.

Музычныя творы прагучаць у суправаджэнні Nova Opera Orchestra, які складаецца з 70 музыкантаў з розных краін Еўропы, а таксама хора Рымскай дыяцэзіі, які сёлета святкуе сваё 40-годдзе.

Напярэдадні канцэрту, раніцай 7 снежня, Папа Францішак прыме ўдзельнікаў і партнёраў дабрачыннага музычнага мерапрыемства на прыватнай аўдыенцыі, падкрэсліваючы важнасць падзеі для прасоўвання каштоўнасцей салідарнасці і інклюзіўнасці.
 

10 кастрычніка 2024, 12:02