На Сінодзе пройдзе збор ахвяраванняў для насельніцтва Газы
Марыя Валодзіна - Vatican News
Аб правядзенні збору сродкаў паведаміў папскі элемазінарый, прэфект Дыкастэрыі па міласэрным служэнні, кардынал Конрад Краеўскі. Мерапрыемства пройдзе ў другой палове дня перад пачаткам сінадальнай сесіі ў Зале Паўла VI. Іерарх сам будзе збіраць ахвяраванні, каб неадкладна накіраваць іх у Газу для дапамогі насельніцтву, якое пакутуе ад вайны і голаду.
Парафія, пра якую неаднаразова згадваў Францішак, служыць прытулкам для людзей розных канфесій. Сам Пантыфік штодня тэлефануе пробашчу, аргенцінскаму святару Габрыэлю Раманэлі, каб падтрымаць яго і супольнасць, якая гуртуецца вакол касцёла.
"Святы Айцец прасіў нас сёння быць асабліва еднымі ў малітве. Маліцца, пасціцца, прасіць аб міры для ўсяго свету. Але малітва і пост не абыходзяцца без міласціны, якая павінна быць ахвярай, таму што мы адмаўляемся ад чагосьці ўласнага, дзеля тых, хто ў патрэбе ці можа памерці", - гаворыцца ў камюніке Апостальскай элемазінарыі.
"Элемазінарый просіць быць добра падрыхтаванымі!” - гаворыцца ў паведамленні.