Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  ( Deutsche Bischofskonferenz/Maximilian von Lachner )

Базіліка святога Пятра: новы набор у літургічную службу

Базіліка святога Пятра запрашае маладых людзей ад 18 гадоў далучыцца да літургічнай службы напярэдадні Юбілейнага 2025года. Прымаюцца заяўкі ад жыхароў Рыма, у тым ліку студэнтаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Унікальная магчымасць стаць часткай духоўнага жыцця сэрца каталіцкага свету прапанавана не толькі карэнным рымлянам, але і замежным студэнтам, у тым ліку з Беларусі, якія часова жывуць у Вечным горадзе.

Кандыдаты павінны быць гатовыя прайсці спецыяльную літургічную і духоўную падрыхтоўку. Гэта дапаможа ім належным чынам выконваць свае абавязкі ў якасці міністрантаў, акалітаў і лектараў.

Набор праводзіцца ў межах падрыхтоўкі да Юбілейнага 2025 года, які мае асаблівае значэнне для Каталіцкага Касцёла. Удзел у літургічнай службе падчас падзей гэтага важнага перыяду можа стаць незабыўным духоўным досведам.

Тыя, хто цікавіцца такой магчымасцю, хоча атрымаць дадатковую інфармацыю ці падаць сваю заяўку, могуць пісаць на кантактны адрас электроннай пошты: servizioliturgico@basilicasanpietro.va.

01 кастрычніка 2024, 12:21