Біенале ў Венецыі: 20 тысяч наведвальнікаў павільёну Святога Пасада
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Павільён пад назвай Маімі вачыма быў размешчана на тэрыторыі жаночай турмы на востраве Джудэка. Наведаць яго маглі не больш за сто чалавек у дзень і толькі па папярэднім запісе, аднак, усе месцы былі забраніраваны наперад ужо ў першыя некалькі месяцаў дзейнасці праекта.
Прысутнасці Святога Пасаду на Біенале было прысвечана каля 500 артыкулаў і рэпартажаў у міжнародных СМІ. Для асвятлення яго працы акрэдытацыю атрымалі 115 журналістаў, галоўным чынам з Італіі, ЗША, Кітая, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Іспаніі, Бразіліі і Нідэрландаў.
Кардынал Жазэ Таленціна дэ Мэндонса, прэфект Дыкастэрыі па культуры і адукацыі, адзначыў, што галоўным поспехам ватыканскага павільёна стала прыцягненне ўвагі да сітуацыі ў турмах і дэманстрацыя шырокіх магчымасцей супрацоўніцтва з пэнітэнцыярнымі ўстановамі. Дзякуючы супрацоўніцтву з Міністэрствам юстыцыі Італіі ў якасці гідаў у праекце ўдзельнічалі некаторыя зняволеныя, якія адбываюць пакаранне ў турме.
У павільёне Святога Пасаду былі прадстаўлены працы сусветна вядомых мастакоў: Маўрыцыа Катэлана, Бінту Дэмбеле, Сімона Фаталя, Клэр Фантэн, Соні Гомес, Карыты Кент, Марка Перэга і Зоі Салдана, Клер Табурэ і, як спецыяльнага госця, Ханса Ульрыха Обрыста. 28 красавіка 2024 года выставу наведаў Папа Францішак. Ён стаў першым у гісторыі Пантыфікам, які завітаў на Венецыянскую біенале.