Мальтыйскі ордэна перадаў карэту хуткай дапамогі Ватыкану ў межах мерапрыемстваў Юбілейнага года Мальтыйскі ордэна перадаў карэту хуткай дапамогі Ватыкану ў межах мерапрыемстваў Юбілейнага года 

Ватыкан атрымаў новую карэту хуткай ад Мальтыйскага ордэна

Мальтыйскі ордэн перадаў Ватыкану поўнасцю абсталяваную карэту хуткай дапамогі для абслугоўвання больш за 30 мільёнаў пілігрымаў, якія наведаюць Вечны горад у Юбілейным годзе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Урачыстая цырымонія перадачы адбылася 22 лістапада 2024 года ля Губернатарата Дзяржавы Ватыкан. Дэлегацыю ўзначалілі Вялікі магістр Ордэна Фра Джон Данлап і Вялікі гаспітальер Фра Алесандра дэ Франчысіс. З боку Ватыкана прысутнічалі кардынал Фернанда Вергес Альсага і сястра Рафаэла Петрыні, а таксама прадстаўнікі ватыканскай Дырэкцыі аховы здароўя і гігіены.

Як падкрэсліў Джон Данлап, гэта падзея яшчэ больш умацавала супрацоўніцтва са Святым Пасадам і Папам Францішкам, але галоўнае – яна пацвердзіла харызму і місію Ордэна, якія заўсёды будуць накіраваныя на служэнне бедным, патрабуючым і справам веры.

Акрамя перадачы медыцынскага аўтамабіля, Мальтыйскі ордэн падрыхтаваў больш за 2 тысячы валанцёраў з 20 краін, якія будуць служыць у медыцынскіх пунктах пры чатырох галоўных базіліках Рыма на працягу ўсяго Юбілейнага года. У кожнай медыцынскай брыгадзе будзе ўрач, медсястра і два ратаўнікі.

Алесандра дэ Франчысіс адзначыў, што Ордэн таксама працягвае дапамагаць ахвярам насілля і канфліктаў, у прыватнасці жыхарам Сектара Газа і Бэтлеема, а таксама ахвярам паводкі ў Валенсіі. Дапамога ажыццяўляецца праз валанцёраў і падтрымку існуючых медыцынскіх структур.
 

23 лістапада 2024, 10:49