Статуя Святога Стэфана ў катэдры Рэджа-Калабрыі, Італія Статуя Святога Стэфана ў катэдры Рэджа-Калабрыі, Італія 

Прэзентацыя ліста Папы па абнаўленні вывучэння гісторыі Касцёла

У чацвер, 21 лістапада 2024 года, у Ватыкане прадставяць ліст Папы Францішка на тэму абнаўлення вывучэння гісторыі Касцёла, паведамілі 19 лістапада 2024 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прэзентацыя адбудзецца ў Зале Друку Святога Пасада з удзелам кардынала Лазаруса Ю Хён Сіка, прэфекта Дыкастэрыі па справах духавенства. Новы дакумент з'яўляецца працягам разважанняў Папы пра ролю адукацыі, пачатых у жніўні 2024 года лістом пра значэнне літаратуры ў фармацыі.

Сярод удзельнікаў канферэнцыі будзе таксама прафесар Андрэа Рыкардзі, старшыня Таварыства Дантэ Аліг'еры, які мае багаты досвед выкладання сучаснай гісторыі ў розных італьянскіх універсітэтах.

Чакаецца, што новы дакумент закране пытанні метадалогіі гістарычных даследаванняў, ролі гістарычнай памяці ў жыцці Касцёла і значэння гістарычнай адукацыі для фармацыі святароў і свецкіх вернікаў.

Прамая трансляцыя прэзентацыі будзе даступная на YouTube-канале Vatican News, што дазволіць шырокай аўдыторыі пазнаёміцца з новымі ініцыятывамі Папы ў галіне адукацыі і фармацыі.
 

19 лістапада 2024, 15:14