Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE

Спорт і надзея: Святы Пасад абвясціў фотаконкурс для моладзі

Дыкастэрыя па культуры і адукацыі абвясціла міжнародны фотаконкурс пад назвай “Cпорт у руху – Галоўнае застаецца нябачным для вачэй”. (Sport in Motion – L’essenziale resta invisibile agli occhi).

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Конкурс будзе праводзіцца ў рамках Юбілейнага года і адрасаваны моладзі ва ўзросце да 25 гадоў. Яго галоўная тэма: Спорт і надзея. Пераможцы будуць вызначаны таксама ў чатырох падкатэгорыях: Спорт і сям’я, Спорт і экалогія, Спорт і інваліднасць і Спорт і палітыка.

На конкурс могуць быць прадстаўлены здымкі, зробленыя не раней за 2020 год, якія яшчэ ніколі не публікаваліся і не падвяргаліся мадыфікацыі з дапамогай інструментаў штучнага інтэлекту. Удзел бясплатны і адкрыты для ўсіх, уключаючы непрафесіяналаў.

Работы прымаюцца да 30 красавіка 2025 года. Іх можна даслаць на электронны адрас: sportinmotion@dce.va. Больш інфармацыі можна знайсці на сайце Дыкастэрыі па культуры і адукацыі www.dce.va. Там жа можна зарэгістравацца для ўдзелу ў конкурсе.

13 пераможцаў (адзін у катэгорыі Спорт і надзея і па тры ў кожнай з чатырох падкатэгорый), будуць абвешчаны 14 чэрвеня 2025 года, падчас Юбілею спорту. Яны атрымаюць унікальную магчымасць сустрэцца са Святым Айцом і наведаць Ватыканскія музеі. Акрамя таго, іх фотаздымкі будуць апублікаваныя ў ватыканскіх СМІ.

Партнёрамі ініцыятывы з’яўляюцца газета L’Osservatore Romano, Глабальны адукацыйны саюз, Папскі фонд Gravissimum educationis і спартыўны клуб Athletica Vaticana. У склад журы будуць уваходзіць прадстаўнікі гэтых структур, а таксама малады спартыўны фатограф Джавані Дзэнонэ і футбаліст, трэнер, пісьменнік і матывацыйны спікер Артура Марыяні.
 

06 лістапада 2024, 14:15
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031