Пошук

Банер міжнароднай паэтычнай сустрэчы, прысвечанай святому Францішку Банер міжнароднай паэтычнай сустрэчы, прысвечанай святому Францішку 

У імя Гімна: паэты свету ўшануюць спадчыну святога Францішка

З 2 па 4 снежня 2024 года ў Рыме адбудзецца міжнародная паэтычная сустрэча, прысвечаная 800-годдзю вядомага твору святога Францішка Асізскага – Гімна Стварэння. У падзеі возьмуць удзел каля дваццаці паэтаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Форум У імя Гімна арганізавана Дыкастэрыяй культуры і адукацыі Святога Пасада ў супрацоўніцтве з Нацыянальным камітэтам святкавання 800-годдзя смерці святога Францішка Асізскага. Падзея з'яўляецца часткай падрыхтоўкі да Юбілею і вялікага святкавання 2026 года – гадавіны смерці Святога.

Праграма мерапрыемства ўключае чатыры важныя моманты. Раніцай 2 снежня ў Ватыкане адбудзецца семінар для паэтаў, дзе ўдзельнікі абмяркуюць ролю паэзіі ў прасоўванні міру і ўсеагульнага братэрства. Увечары таго ж дня ў рымскім касцёле святога Сан-Франчэска-а-Рыпа пройдзе публічнае чытанне вершаў.

3 снежня паэты здзейсняць паломніцтва ў Асізі, наведаюць святыя месцы, звязаныя з жыццём святога Францішка. Завершыцца сустрэча 4 снежня ў Рыме ўдзелам у Нацыянальным кірмашы малых і сярэдніх выдавецтваў пад назвай Больш кніг - больш свабоды (Più Libri Più Liberi), дзе адбудзецца адкрыты дыялог з удзельнікамі ватыканскага паэтычнага форуму.

Міжнародная сустрэча У імя Гімна мае на мэце ўшанаваць спадчыну святога Францішка, падтрымліваючы дыялог паміж рознымі культурамі, веравызнаннямі і традыцыямі праз паэтычнае натхненне, якое на працягу стагоддзяў нараджае яго творчасць.
 

22 лістапада 2024, 11:06