У імя Гімна: паэты свету ўшануюць спадчыну святога Францішка
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Форум У імя Гімна арганізавана Дыкастэрыяй культуры і адукацыі Святога Пасада ў супрацоўніцтве з Нацыянальным камітэтам святкавання 800-годдзя смерці святога Францішка Асізскага. Падзея з'яўляецца часткай падрыхтоўкі да Юбілею і вялікага святкавання 2026 года – гадавіны смерці Святога.
Праграма мерапрыемства ўключае чатыры важныя моманты. Раніцай 2 снежня ў Ватыкане адбудзецца семінар для паэтаў, дзе ўдзельнікі абмяркуюць ролю паэзіі ў прасоўванні міру і ўсеагульнага братэрства. Увечары таго ж дня ў рымскім касцёле святога Сан-Франчэска-а-Рыпа пройдзе публічнае чытанне вершаў.
3 снежня паэты здзейсняць паломніцтва ў Асізі, наведаюць святыя месцы, звязаныя з жыццём святога Францішка. Завершыцца сустрэча 4 снежня ў Рыме ўдзелам у Нацыянальным кірмашы малых і сярэдніх выдавецтваў пад назвай Больш кніг - больш свабоды (Più Libri Più Liberi), дзе адбудзецца адкрыты дыялог з удзельнікамі ватыканскага паэтычнага форуму.
Міжнародная сустрэча У імя Гімна мае на мэце ўшанаваць спадчыну святога Францішка, падтрымліваючы дыялог паміж рознымі культурамі, веравызнаннямі і традыцыямі праз паэтычнае натхненне, якое на працягу стагоддзяў нараджае яго творчасць.