Ватыканская Апостальская бібліятэка - адна з найстарэйшых бібліятэк у свеце, заснаваная ў XV стагоддзі Ватыканская Апостальская бібліятэка - адна з найстарэйшых бібліятэк у свеце, заснаваная ў XV стагоддзі  (© 2024 Biblioteca Apostolica Vaticana)

У Ватыкане абмяркуюць ролю бібліятэкі ў развіцці гуманізму

28 лістапада 2024 года ў Зале Друку Святога Пасада пройдзе прэс-канферэнцыя на тэму: Апостальская бібліятэка на карысць росту новага гуманізму. Яна будзе трансліравацца анлайн.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У мерапрыемстве возьмуць удзел архівіст і бібліятэкар Святога Рымскаага Касцёла, арцыбіскуп Анджэла Вінчэнца Дзані, а таксама прэфект Апостальскай бібліятэкі і дырэктар Ватыканскай школы бібліятэказнаўства, ксёндз Маўра Мантавані.

"Ватыканскай Апостальская бібліятэка з'яўляецца не проста сховішчам старажытных кніг і дакументаў, але жывым арганізмам, які спрыяе развіццю новага гуманізму праз спалучэнне традыцый і інавацый", - падкрэсліваў раней арцыбіскуп Дзані.

"Нашая місія – зрабіць культурную спадчыну Касцёла даступнай для ўсіх, хто імкнецца да ведаў і духоўнага росту", - адзначаў ксёндз Мантавані ў сваіх папярэдніх выступленнях, падкрэсліваючы важнасць дыгіталізацыі і адкрытага доступу да матэрыялаў Бібліятэкі.

Прэс-канферэнцыя будзе трансліравацца ў прамым эфіры на канале Vatican News у YouTube на арыгінальнай мове. Чакаецца, што падчас мерапрыемства будуць прадстаўлены новыя ініцыятывы і праекты Апостальскай бібліятэкі, накіраваныя на развіццё сучаснага гуманістычнага светапогляду.
 

27 лістапада 2024, 09:49