Калядная ёлка і батлейка на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота Калядная ёлка і батлейка на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Яслі на плошчы святога Пятра пад ультрагукавой аховай

У Ватыкане ўсталяваны ультрагукавыя прылады для абароны калядных ясляў на плошчы святога Пятра ад чаек. Колькасць марскіх птушак у Рыме штогод павялічваецца.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Губернатарат Ватыкана паведаміў, што сёлета калядныя яслі на плошчы святога Пятра будуць абаронены дзвюма ультрагукавымі прыладамі. Часова перад базілікай святога Пятра таксама выкарыстоўваецца лазерны прамень для адпужвання крылатых гасцей.

Сёлетнія яслі, якія будуць афіцыйна асвечаны ўвечары 7 снежня 2024 года, прадстаўляюць лагуну Града. Гэты горад размешчаны на крайняй поўначы Адрыятычнага мора і вядомы сваёй разнастайнай флорай і фаўнай. Шматлікія тыповыя для рэгіёну птушкі, якія прадстаўлены ў яслях, былі створаны з дапамогай 3D-друку.

Ультрагукавыя прылады працуюць на частотах, якія чуюць толькі птушкі, што робіць іх бяспечнымі для наведвальнікаў плошчы.
 

20 лістапада 2024, 11:10