Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі  (Vatican Media)

Арцыбіскуп Галахер закладзе камень у падмурак касцёла ў Баку

З 13 па 16 снежня 2024 года арцыбіскуп Пол Рычард Галахер здзяйсняе візіт у Азербайджан. Галоўная мэта падарожжа – асвячэнне зямлі і закладка першага каменя ў падмурак Касцёла святога Яна Паўла II.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Праграма візіту ўключае таксама шэраг важных сустрэч, у тым ліку з Прэзідэнтам Аліевым і шэйхам Пашазадэ.

На суботу 14 снежня запланавана сустрэча з духавенствам краіны, а таксама наведванне адукацыйнага цэнтра Meryem merkezi і супольнасці Місіянерак міласэрнасці. У той жа дзень іерарх асвяціць зямлю і закладзе першы камень Касцёла святога Яна Паўла II.

У нядзелю 15 снежня арцыбіскуп Галахер узначаліць Эўхарыстыю ў Касцёле Беззаганнага Зачацця ў Баку. У гэты ж дзень адбудзецца міжканфесійная сустрэча з старшынёй Упраўлення мусульман Каўказа шэйхам Алахшукюрам Пашазадэ.

Сустрэча з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым адбудзецца ў панядзелак, 16 снежня. На той жа дзень запланавана і сустрэча ватыканскага дыпламата з міністрам замежных спраў Азербайджана Джэйхунам Байрамавым.

14 снежня 2024, 12:13