Божае Нараджэнне. Джавані-дзі-Паола (каля 1440 года) Божае Нараджэнне. Джавані-дзі-Паола (каля 1440 года)  (Musei Vaticani)

Божае Нараджэнне ў мастацтве: экскурсія ў Ватыканскіх музеях

Ватыканскія музеі запрашаюць на спецыяльныя экскурсіі, прысвечаныя тэме Божага нараджэння ў мастацтве. Яны будуць праводзіцца выключна ў тры суботы Адвэнту: 7, 14 і 21 снежня.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Падчас унікальнага візіту наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з творамі мастацтва розных эпох, якія адлюстроўваюць таямніцу Нараджэння Пана. Экскурсійны маршрут пралягае праз Музей Піа-Крысціяна, Пінакатэку, Верхнія галерэі, якія ўключаюць у сябе Галерэю кандэлябраў, габеленаў і геаграфічных карт, а завяршаецца сузіраннем фрэсак у Сікстынскай капэле.

“Гэта будзе падарожжа па папскіх калекцыяй скрозь час і прастору, каб сузіраць тое, што Папа Францішак называе “малымі шэдэўрамі прыгажосці”, - паведамляецца на сайце Ватыканскіх музеяў.

Калядныя візіты будуць адбывацца на італьянскай і англійскай мовах. Яны адрасаваны ўсім: пілігрымам, турыстам, сем’ям з дзецьмі, людзям з сэнсарнымі, маторнымі і інтэлектуальнымі асаблівасцямі. Ініцыятыва праводзіцца Ватыканскімі музеямі ўжо трэці год запар.
 

02 снежня 2024, 11:38