Кардынал Краеўскі даставіў ва Украіну мабільны шпіталь
Марыя Валодзіна - Vatican News
Прэфект Дыкастэрыі па міласэрным служэнні даставіў ва Украіну мабільны шпіталь і абсталяванне для ўльтрагукавой дыягностыкі. Падарунак Францішка будзе перададзены мясцовым структурам Карытаса для перадачы ў медыцынскія ўстановы, якія пацярпелі ад абстрэлаў і бамбардзіровак.
У каментары для ватыканскіх СМІ папскі элемазінарый патлумачыў, што 2200-кіламетровае падарожжа было доўгім, таму што мабільны шпіталь прызначаны для перамяшчэння толькі на кароткія дыстанцыі, таму яго максімальная хуткасць складае 90 км/г.
"Падарунак Папы быў прыняты з вялікай радасцю", - паведаміў кардынал Краеўскі, які пасля кароткага прыпынку зноў збіраецца ў шлях: з Львова ён адправіцца ў Кіеў, дзе наведае розныя мясцовыя супольнасці. "Як Марыя паспяшыла да Альжбеты, каб падзяліцца радасцю з чалавекам, якога таксама кранула вялікая ласка, так і я, ад імя Святога Айца, адпраўляюся ў Кіеў”, - сказаў іерарх, дадаючы, што гэта будзе яшчэ адзін этап, падчас якога ён сустрэнецца са шматлікімі людзьмі, якія "вельмі, вельмі, вельмі пакутуюць ужо амаль тры гады".