Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад рыхтуе міжнародную канферэнцыю для творцаў

У лютым 2025 года ў Рыме адбудзецца міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 25-годдзю першага Юбілею творцаў і ўзаемадзеянню Касцёла з дойлідамі і мастакамі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт і Папскі ўніверсітэт Святога Крыжа арганізуюць міжнародную канферэнцыю Культавы будынак і творцы. Вынікі і перспектывы, якая пройдзе 13-14 лютага 2025 года.

"Традыцыя – гэта жывая рэчаіснасць, якая ўключае ў сябе прынцып развіцця", - гэтыя словы Папы Бэнэдыкта XVI сталі адным з лейтматываў будучай канферэнцыі.

Сустрэча адбудзецца напярэдадні Юбілею творцаў (15-18 лютага 2025) і пройдзе пад патранатам Дыкастэрыі па евангелізацыі. Яна накіравана на асэнсаванне таго, як заклік да аднаўлення саюза паміж Касцёлам і мастакамі, выказаны святым Янам Паўлам II у Лісце да творцаў (1999), быў успрыняты і рэалізаваны.

"Культавы будынак абраны як найлепшы сінтэз і парадыгма плённасці шматвяковага саюза паміж Касцёлам і творцамі", - падкрэсліваюць арганізатары.

Канферэнцыя мае на мэце прааналізаваць, як архітэктары, мастакі і скульптары адказваюць на выклікі літургічнага мастацтва, а таксама зазірнуць у будучыню сакральнага мастацтва, улічваючы як здаровую традыцыю, так і прагрэс.

У навуковы і арганізацыйны камітэт увайшлі прадстаўнікі Папскіх універсітэтаў, Міністэрства культуры Італіі і Рымскага ўніверсітэта Сапіенца.
 

19 снежня 2024, 11:48